МА́ГНІЕВЫЯ СПЛА́ВЫ,
сплавы на аснове магнію з дабаўкамі інш. элементаў (алюмінію, цынку, цырконію, марганцу, рэдказямельных элементаў). Агульная колькасць дабавак у М.с. — 10—14% па масе. Маюць малую шчыльнасць (1500—1800 кг/м3), належаць да групы лёгкіх сплаваў. Вызначаюцца высокімі ўдзельнымі трываласцю і цеплаёмістасцю. Лёгка апрацоўваюцца рэзаннем, зварваюцца, паяюцца, склейваюцца. Паводле спосабу вытв-сці адрозніваюць ліцейныя і дэфармавальныя. Выкарыстоўваюць у аўтамаб., тэкст. і аптычнай прам-сці, электра- і радыётэхніцы, паліграфіі, авіяц., ракетнай і інш. галінах тэхнікі.
т. 9, с. 477
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)